Так, Debian перакладаюць і на беларускую.
Лакалізацыя (l10n), культурнае адаптаванне і пераклад камп'ютарнага асяроддзя, відэагульняў, сеціўных пляцовак ды інш. Найчасцей лакалізацыя адбываецца для носьбітаў адрознай мовы, але гэта можа быць і адаптаванне лексікі наяўнага перакладу для выкарыстання пэўнымі групамі людзей ці носьбітамі пэўных дыялектаў адной мовы.
Лакалізацыя следуе і вынікае з інтэрнацыяналізацыі.
У спіс задач лакалізацыі ўваходзіць:
стварэнне праграмных мясцовасцяў (/Locale);
- стварэнне перакладу тэкставых і мультымедыйных паведамленняў праграмы;
- культурная адаптацыя інфармацыйнага змесціва да мэтавай культуры;
- стварэнне клавіятурных раскладак;
- распрацоўка метадаў уводу;
- пашырэнне спіса сімвалаў Unicode.
Беларуская лакалізацыя
Многія праграмныя прадукты маюць беларускую лакалізацыю. Сярод іх: Gnome, KDE, LibreOffice, Mozilla Firefox, Mozilla Thunderbird.
Падрабязнасці
Паштовая рассылка: debian-l10n-belarusian@lists.debian.org;
/SpellCheck - праверка беларускай арфаграфіі;
/Terminology - Камп'ютарная тэрміналогія.
Патрэбная дапамога
Інсталятар Debian амаль цалкам перакладзены, ідзем далей па статыстыцы ўжывальнасці пакетаў: першы - glibc. Ён перакладаецца на https://translationproject.org/team/be.html. Статыстыка перакладаў на беларускую, сярод іншых - тут. Як далучыцца да перакладу glibc, сярод іншых праектаў - чытайце тут.
Сябры
https://pontoon.mozilla.org/be/ - лакалізацыя прадуктаў Mozilla.
https://translations.documentfoundation.org/be/ - LibreOffice.
https://l10n.gnome.org/teams/be/ - лакалізацыя GNOME.
https://l10n.kde.org/team-infos.php?teamcode=be - лакалізацыя KDE.
https://fedora.zanata.org/language/view/be лакалізацыя Fedora.
https://translations.launchpad.net/+languages/be - Belarusian in Launchpad.
https://make.wordpress.org/polyglots/teams/?locale=bel лакалізацыя WordPress.
https://translationproject.org/team/be.html - лакалізацыя некаторых іншых свабодных праграмаў.